Читать интересную книгу Гары Потэр і Таемны Пакой - Дж. К. Роўлінг

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 61

  "Дазволь мне паказаць."

   Гары падумаў яшчэ дзель секунды, а затым напісаў дзве літары:

  "ОК."

  Старонкі пачалі самі сабою перагортвацца, нібы ад парыва ветра, і расчыніліся на чэрвені месяцы. З разяўленым ротам Гары назіраў, як маленькі квадрацік з датай "13 чэрвеня" ператвараецца ў мініятурны тэлевізійны экран. Рукі ў хлопчыка задрыжалі, ён паднёс дзённік да вачэй і амаль прыціснуўся тварам да маленечкага акенца. Ён не паспеў сцяміць, што адбываецца, а яго ўжо ўцягвала ўнутр экрана, памеры якога ўсё павялічваліся; Гары адчуў, як яго цела пакідае ложак; галавой наперад ён, у віхуры яркіх фарбаў і ценяў, паляцеў у акенца на старонцы.

  Нарэшце, ён адчуў цвёрдую глебу пад нагамі і ўстаў, дрыжачы, а размытыя плямы вакол раптам здабылі фокус.

  Ён адразу жа здагадаўся, дзе знаходзіцца. Круглы пакой са спячымі партрэтамі на сценах - ды гэта жа кабінет Дамблдора! Але за сталом сядзеў зусім не Дамблдор. Зморшчаны, далікатны дзядок-вядзьмак, лысы, калі не лічыць пары сівых віхроў, чытаў ліст пры святле свечкі. Гары ніколі раней не бачыў гэтага чалавека.

  - Выбачыце, - пралапатаў ён. - Я не жадаў так урывацца...

  Але вядзьмак нават не падняў вока ад ліста. Ён працягваў чытаць, злёгку хмурачыся. Гары падышоў бліжэй і, заікаючыся, спытаў:

  - Эээ... я тады пайду, можна?

  Вядзьмак па-ранейшаму не звяртаў на яго ўвагі. Падавалася, ён нават не чуе звернутых да яго слоў. Падумаўшы, што дзядок, павінна быць, глухі, Гары падвысіў голас.

  - Выбачыце, што памяшаў Вам. Я зараз сыйду, - амаль прагукаў ён.

  Вядзьмак са ўздыхам згарнуў ліст, устаў, прайшоў паблізу Гары, нават не зірнуўшы на яго і  падышоў да акна, каб зачыніць запавесы.

  Заходняе неба за акном было лалава чырвоным. Вядзьмак вярнуўся да стала, сеў, сашчапіў рукі і прыняўся круціць вялікімі пальцамі, неадрыўна сочачы за дзвярамі.

  Гары агледзеўся. Фоўкса не было - як і срэбных прыбораў. Гэта быў "Хогвартс" часоў Рэдла, што азначала, што невядомы вядзьмак - тагачасны дырэктар, а ён, Гары, не больш за фантом, абсалютна нябачны для людзей з мінулага.

  Прычуўся стук у дзверы.

  - Увайдзіце, - вымавіў вядзьмак дрыготкім старэчым голасам.

  Увайшоў юнак гадоў шаснаццаці, на хаду здымаючы востраканцовы капялюш. На грудзі бліскацеў срэбны значок старасты. Ростам ён быў значна вышэй Гары, але ў яго былі такія жа чорныя валасы.

  - Ах, гэта ты, Рэдл, - сказаў дырэктар.

  - Вы жадалі мяне бачыць, прафесар Дзіпет? - спытаў Рэдл. Від у яго быў усхваляваны.

  - Садзіся, - сказаў Дзіпет. - Я толькі што прачытаў ліст, які ты даслаў мне.

  - О, - сказаў Рэдл. Ён сеў і дужа сашчапіў далоні.

  - Мой дарагі хлопчык, - добразычліва пачаў Дзіпет. - Я ніяк не магу дазволіць табе застацца ў школе на лета. Але ты ж і сам жадаеш паехаць дахаты на вакацыі?

  - Не, - не задумваючыся, адказаў Рэдл. - Я са значна вялікім задавальненнем застануся ў "Хогвартсе", чым вяртацца ў гэты... у гэты...

  - Наколькі я ведаю, на вакацыях ты жывеш у дзіцячым доме ў маглаў? - спытаў Дзіпет не без цікаўнасці.

  - Так, сэр, - адказаў Рэдл і злёгку счырванеў.

  - Ты маглнароджаны?

  - Паўкроўка, сэр, - сказаў Рэдл. - Бацька магл, маці ведзьма.

  - І твае бацькі абодва?...

  - Мая маці памерла адразу пасля майго нараджэння, сэр. У дзіцячым доме мне распавялі, сэр, што яна паспела толькі даць мне імя - Том, у гонар бацькі, і Марвола - у гонар дзеда.

Дзіпет спачувальна пацокаў языком.

  - Разумееш, Том, - уздыхнуў ён, - мы маглі бы зрабіць для цябе выключэнне, але, улічваючы акалічнасці...

  - Вы маеце ў выгляду напады, сэр? - спытаў Рэдл, і ў Гары сціснулася сэрца. Ён падышоў бліжэй, баючыся выпусціць хоць слова.

  - Цалкам дакладна, - адказаў дырэктар. - Мой дарагі хлопчык, ты і сам разумееш, як неабачліва з майго боку было бы дазволіць табе заставацца ў замку пасля канчатка семестра. Асабліва ў святле нядаўняй трагедыі... смерць гэтай няшчаснай маленькай дзяўчынкі... На дадзеным этапе, дзіцячы дом - значна больш бяспечнае месца. Дарэчы сказаць, у Міністэрстве Магіі пагаворваюць нават аб тым, каб зачыніць школу. Мы так і не наблізіліся да разгадкі, хто ж...ммм... гэта можа быць.....

  Рэдл пашырыў вочы.

  - Сэр, а калі бы злачынца злавілі? Калі бы напады спыніліся?...

  - Што ты жадаеш гэтым сказаць? - спытаў Дзіпет які завагаўся голасам. - Рэдл, табе нешта вядома аб нападах?

  - Не, сэр, - паспешна адказаў Рэдл.

  Але Гары адразу зразумеў, што гэта было сапраўды такое жа "не", якім ён адказаў Дамблдору на падобнае пытанне.

  Дзіпет адкінуўся назад з некалькі расчараваным выглядам.

  - Можаш ісці, Том...

  Рэдл саслізнуў са крэсла і, прыгорбіўшыся, выйшаў з кабінета. Гары накіраваўся за ім.

  Яны спусціліся па каменнай лесвіцы, вышлі з сцяны недалёка ад гаргульі і апынуліся ў калідоры, дзе ўжо амаль сцямнела. Гары бачыў, што Рэдл напружана аб чымсьці думае. Ён кусаў вусны і хмурыў лоб.

  Затым, нечакана прыйдучы да нейкага рашэнню, ён хутка закрочыў прочкі. Гары нячутна слізгаў за ім. Па дарозе ім ніхто не трапляўся, пакуль яны не вышлі ў вестыбюль. Там, з мармуровай лесвіцы, Рэдла паклікаў высокі вядзьмак з доўгімі, разлетаюшчыміся залаціста-каштанавымі валасамі і доўгай барадой.

  - Чаму ты ходзіш тут у такі час, Том?

  Гары ў здзіўленні ўтаропіўся на ведзьмака. Гэта быў ніхто іншы, як Дамблдор, толькі на пяцьдзесят гадоў маладзей.

  - Мне трэба было бачыць дырэктара, сэр, - адказаў Рэдл.

  - Што ж, тады хутчэй ідзі спаць, - сказаў Дамблдор, пранізаўшы Рэдла рэнтгенаўскім поглядам, гэтак добра знаёмым Гары. - У нашы дні лепш не блукаць аднаму па цёмных калідорах. Датуль пакуль...

  Ён цяжка ўздыхнуў, пажадаў Рэдлу дабранач і выдаліўся. Рэдл праназіраў, як той хаваецца з выгляду, а затым імкліва накіраваўся да ўваходу ў падзямелле, па пятах праследуемы згараюшчым ад цікаўнасці Гары.

  Аднак, да глыбокага расчаравання Гары, Рэдл павёў яго не ва ўтоены пераход і не ў сакрэтны тунэль, а ў то самае падзямелле, дзе праходзілі заняткі па зеллеварэнню. Паходні не гарэлі, і, калі Рэдл злёгку прыадчыніў дзверы, Гары мог бачыць толькі яго аднаго, стаяўшага нерухома і пільна назіралага за калідорам.

  Так яны стаялі цэлую гадзіну, прынамсі, Гары так здалося. Усё, што ён мог бачыць, была нерухомая як статуя фігура Рэдла, які ні на хвіліну не спыняў назірання. Як раз у тую хвіліну, калі Гары канчаткова перастаў чаго-небудзь чакаць і захацеў вярнуцца ў сучаснасць, ён пачуў за дзвярамі нейкі рух.

  Хтосьці краўся па калідоры. Хто бы гэта ні быў, ён прайшоў паблізу падзямелляў, дзе хаваліся Рэдл і Гары. Рэдл, ціха як цень, выслізнуў у шчыліну і на пальчыках накіраваўся ўслед, Гары, таксама на пальчыках, забыўшы аб тым, што яго ніхто не можа пачуць, ішоў па пятах.

  Хвілін пяць яны пераследвалі невядомага. Потым Рэдл раптам спыніўся і, схіліўшы галаву, прыслухаўся да новых,  толькі што раздаўшыхся, гуках. Гары пачуў, як з рыпеннем адчыняюцца дзверы. Хтосьці прамовіў хрыплым шэптам:

  - Давайце-ка, дзеткі... давайце-ка сюды... сюды... у скрыначку...

  Было нешта да болі знаёмае ў гэтым голасе...

  Рэдл раптам выскачыў з-за кута. Гары выйшаў услед за ім. Ён убачыў чорны сілуэт неверагодных памераў хлопца, які сагнуўся перад адчыненымі дзвярамі з вялізнай скрыняй у руках.

  - Добры вечар, Рубеус, - адрывіста вымавіў Рэдл.

  Хлопец, прыскокнуўшы, зачыніў дзверы.

  - Чаго табе тут трэба, Том?

  Рэдл падышоў бліжэй.

  - Гульня скончана,  - сказаў ён. - Я збіраюся здаць цябе, Рубеус. Яны ўжо жадаюць зачыніць "Хогвартс" - калі не спыняцца напады.

  - Чаго гэта ты ка...

  - Я не думаю, што ты жадаў кагосьці забіваць. Але з пачвар ніколі не атрымоўваюцца рахманыя  ручныя звераняткі. Мабыць, ты выпусціў кагосьці з іх паразмяцца і...

  - Яны зусім нікога не забівалі! - выгукнуў гігант, загароджваючы сваім целам дзверы. З-за яго спіны, за зачыненымі дзвярамі, раздаваліся дзіўнае клацанне і шоргаты.

  - Кінь, Рубеус, - сказаў Рэдл, падыходзячы яшчэ бліжэй. - Заўтра прыедуць бацькі забітай дзяўчынкі. Самае меншае, што можа зрабіць школа, гэта падбаць, каб монстар, які забіў яе, быў знішчаны...

  - Гэта не ён! - у паніцы загарлапаніў хлопец, і яго голас рэхам адклікаўся ў доўгім калідоры. - Не ён! Ён бы ні...

  - Адыдзі, - загадаў Рэдл, дастаючы палачку.

  Ад яго замовы ў калідоры раптам успыхнула найзырчэйшае святло. Дзверы за вялізным хлопцам сама сабою адчынілася з такой сілай, што гігант адляцеў да процілеглай сцяны. З-за дзверэй вырвалася штосьці такое, пры выглядзе чаго Гары адчайна, пранізліва заекатаў - гэтага, зразумела, ніхто не пачуў.

  Неабсяжных памераў, нізка віслае цела і блытаніна чорных ног; зіхаценне мноства вачэй і пару вострых як брытва клюшняў - Рэдл зноў падняў палачку, але было занадта позна. Жудаснае стварэнне перакуліла яго, пакацілася прочкі па калідоры і схавалася з выгляду. Рэдл з цяжкасцю падняўся і стаў азірацца ў пошуках пачвары; ён узмахнуў палачкай, але тут вялізны хлопец скокнуў на яго, выхапіў палачку ў яго з рук і шпурнуў Рэдла на пол з лямантам: "НЕЕЕЕЕЕ!".

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 61
На этом сайте Вы можете читать книги онлайн бесплатно русская версия Гары Потэр і Таемны Пакой - Дж. К. Роўлінг.
Книги, аналогичгные Гары Потэр і Таемны Пакой - Дж. К. Роўлінг

Оставить комментарий