Читать интересную книгу Прызнанне левага крайняга - Міхась Кацюшэнка

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33

Я кідаю спартыўную сумку ў машыну, гавару Станіславу Пятровічу:

— Я забягу. На адну хвіліну.

Заходжу ў пакой да Галі. Сустракаю яе запытальны позірк.

— Гэта ты?

— Я прыйшоў развітацца. Машына чакае, трэба тэрмінова ехаць. Вяртаюся ў каманду...

— Значыцца, ты знікаеш. Як і абяцаў...

— Ненадоўга. Я хутка пазваню табе, абавязкова.

Упершышо я цалую яе ў вусны.

Поціск рукі Станіслава Пятровіча, развітальныя словы:

— Я прыеду на матч. Мы прыйдзем разам з бацькам. Ты не падвядзі.

Машына зрываецца з месца.

Словы Веры: «Прабач, усё з-за мяне...»

Вясёлы твар Юркі: «У цябе ўсё наперадзе...»

Раве «тарсіда»...

Роўная стужка шашы, знаёмыя маскоўскія вуліцы, скурчаная фігура Фалалеева ля спартыўнай гасцініцы...

1986-1987

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33
На этом сайте Вы можете читать книги онлайн бесплатно русская версия Прызнанне левага крайняга - Міхась Кацюшэнка.
Книги, аналогичгные Прызнанне левага крайняга - Міхась Кацюшэнка

Оставить комментарий