Читать интересную книгу Пясецки - Неизвестно

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 30

— У нас, мой дарагі, трохі зацесна. Мы цябе закватаруем у суседкі. У іх месца даволі. Цэлы пакой вольны, заўсёды да твайго распараджэння.

— Дзякуй і прабачце за турботы.

— Якія там клопаты. Не бяда. У іх табе будзе выгодна. Жыве там удава з дачкой. Вельмі акуратная, хоць і полька. Затое дачка яе: д’ябал. Падшыва- нец горшы ад хлапца. камсамолка. Ды табе якая розніца? Але ты й памуж- неў. Цяжка пазнаць. Рады вельмі, ве-ельмі...

Праз гадзіну Забава ляжаў у ложку ў малым пакойчыку і пры святле лямпы чытаў «Правду». Неўзабаве патушыў святло. Доўга ляжаў з расплю- шчанымі вачыма. Раптам уздумалася яму засмяяцца, ахоплівала яго ўсё боль­шая весялосць. «Партыя Лізкі — наймацнейшая ў Саветах. Перад ёй ніякі марксіст не ўстоіць», — успомніў словы Брагіна.

ДЗЁННІК РАМАНА ЗАБАВЫ

Менск, 30 жніўня 1922 г.

Першая гадзіна ўначы. Спаць не магу. Паразважаўшы, вырашыў пісаць дзённік і ў Саветах, калі гэта будзе магчыма і калі на гэта хопіць часу. Рас- крыцця дзённіка не баюся, бо ніколі жывы бальшавікам не здамся. Зрэшты, гэта будуць розныя лісткі з нататніка, якія, вярнуўшыся ў Польшчу, далучу да адпаведных мясцінаў дзённіка. Такім чынам захаваю шмат уражанняў, якія, іначай, могуць развеяцца.

Гэтак часам цягне да такой працы, як курца да цыгарэты. Прыемна дзя- ліцца ўражаннямі з кімсьці, каго любіш і паважаеш, і я, калі пішу дзённік, уяўляю, быццам побач сядзіць мой запаветны сябар. добры, паблажлівы, разумны друг — Кастусь. Чую яго ціхі, роўны голас: «Памятай, Ромка, што кніжка — гэта цуд. А цуд тым дзіўны, што заўсёды магчымы і даступ- ны. Чалавек жыве некалькі дзясяткаў гадоў, пакутуе, вучыцца, працуе, церпіць і цешыцца; насычаецца досведам сваім і чужым — з кніг, слоў або ўчынкаў. Нарэшце, піша кнігу і ўкладвае ў яе частку самога сябе — свай­го духоўнага і фізічнага зместу, а ты бярэш яе ў рукі і можаш заўсёды ёю карыстацца».

Я шмат чытаю. Пераважна начамі. Добрых кніг трапляецца мала, бо чытаю, што патрапіць пад руку. Перашкаджае неналаджанае жыццё. Заўважыў, што не ўмею добра чытаць, гэта значыць, што падчас чытання не зусім уяўляю герояў, іх учынкі. Можа, гэта таму, што не веру кнігам. Дзеці кнігам вераць і выразна бачаць герояў; сочаць за кожным іх рухам, чуюць кожнае слова, жывуць з імі. А я страціў гэтую здольнасць, бо . не веру. Разгортваю кнігу. Чытаю. Усё выкладзена гэтак хораша, ладна і складна, як у гадзінніку: цік-так, цік-так, а ў жыцці — як у клеці. У кнізе героі гэтак хораша прамаўляюць, а ў жыцці нават людзі адукаваныя не ўмеюць выка- заць уласных думак. У кнізе кожны герой важны, няма аніводнага лішняга. А ў жыцці?. Цяпер я чытаю не як калісьці, бо калісьці блізка прымаў да сэрца лёсы герояў. А зараз я чытаю: «Сядзеў на канапе змрочны чалавек. Ён сутаргава сціскаў выпешчаныя далоні. На пародзістым твары быў выраз невымоўнага адчаю.» Чытаю і спаць мне хочацца, і злосць ахоплівае. Не веру, каб тое, што перажыў герой, магло выклікаць стан, калі ён «сутаргава сціскаў выпешчаныя далоні», а «выраз невымоўнага адчаю на ягоным паро- дзістым твары» можа надоўга сапсаваць настрой. Бачу, што мяне ашуква- юць і пры гэтым не па-мастацку, але нейк бракаробна, таму не дамся. Ёсць кнігі, якія люблю і якім веру, якія адкрываюць вочы на жыццё. Але не ўмею іх знаходзіць.

Сённяшні дзень для мяне вельмі важны. Сёння пайду на спатканне з маім дарагім сябрам. Ён на тую сустрэчу не прыйдзе, дзённік не прачытае, бо. не можа, але я прыйду і пішу я для яго, бо ён так жадаў. А можа. Можа, цяпер з ціхай усмешкай чытае тыя вершы, якія пішу з думкай пра яго. Можа, і туды прыйдзе. Усе прыйдуць. Можа.

Я пяты дзень у Менску ў сям’і Брагіных. Павінен ужо вяртацца, але чакаў сённяшняга дня — 1 верасня 1922 г.. Бо паабяцаў з’явіцца на дамоўленую некалі ў гэты дзень сустрэчу тром таварышам, у тым ліку Кастусю. Павінен стрымаць слова.

Жыву ў малым пакойчыку ў спадарыні Жарскай, жанчыны векам за 50, полькі з Вільні (віленскай полькі), калісьці даволі добра матэрыяльна забяс- печанай, а зараз прачкі, якая ледзьве ліпее з уласнай працы. Ейны муж, чыгу- начнік, памёр ад тыфусу ў 1920 г. Пасля ягонай смерці кабеціна засталася адна з дванаццацігадовай дачкой Юлькай. Камічныя склаліся адносіны маці з дачкой. Маці, жанчына набожная, не магла даць рады з дзяўчынай, якая хутчэй да падшыванца, хлапчука была падобная. Калісьці абвясціла матцы, што ўступіла ў камсамол. Маці махнула рукой: «Рабі, што хочаш. Потым пашкадуеш».

У маім пакойчыку, аддзеленым перагародкай ад астатняй кватэры, былі шчыліны, захінутыя абвіслымі шматкамі шпалераў. Праз іх мог пры выпадку назіраць за ўсёй кватэрай Жарскай, памяшканне тое складалася з аднаго вялі- кага пакоя і кухні насупраць маіх дзвярэй. Зранку мог бачыць, як спадарыня Жарская малілася, а потым ішла на працу. Юлька ўставала пазней, «па-шля- хецку», як казала маці. Свістала, спявала. Часцяком чуў урыўкі з папуляр- нага ў Саветах «Яблычка»:

Ленін з Троцкім мне спяваюць:

«Піражкі гарачыя».

Пра мяне Саветы дбаюць,

Болей не заплачу я.

Часта спявала такое, што сорамна і пісаць тут. Часам напявала папуляр- ную, зусім бессэнсоўную прыпеўку ў такт маршу:

Па вуліцы хадзіла Нявеста кракадзіла.

І ўся яна зялёная была.

Убачыла француза

І цап яго за «пуза»!

І ўся яна зялёная была.

Убачыла «кітайца»

І цап яго за...

І ўся яна зялёная была.

Заўчора падгледзеў праз шчыліну наступную сцэну. Да Юлькі прыйшла сяброўка Жэня, дзяўчына трохі старэйшая за яе. Нешта тамака доўга балабо- лілі, хіхікалі, потым Жэня казала:

— Паглядзі, ці ў мяне прыгожая хада?

— Ну, ідзі.

Пятнаццацігадовая дама склала вусны сэрцайкам, прымружыла вочы, схіліла галаву набок і, ненатуральна выгнуўшыся, выстаўляючы грудзі, прай- шлася перад Юлькай. Тая з вялікай сур’ёзнасцю сачыла за ёй.

— Ну, як? — спытала Жэня, скончыўшы парад і набіраючы ў лёгкія паветра.

— Хада ў цябе нішто сабе, прыгожая, — сур’ёзна цэдзячы словы, прысу- дзіла Юлька, — толькі мала ср.й круціш.

Я ледзьве гучна не засмяяўся.

Юлька прыбірае мой пакой. Стукае, уваходзіць, робячы сур’ёзную міну; падмяце, прыбярэ ў пакоі і выйдзе. Хацеў даць ёй трохі грошай, але не ўзяла. Напэўна маці папярэдзіла яе, каб не брала. Я прынёс з места танныя цукеркі, якія прадаваліся на рынку з-пад прылаўка. Узяла іх ахвотна. Гойсае для мяне ў места па цыгарэты. Рыхтуе гарбату.

Часта да мяне наведваецца хтосьці з Брагіных. Аднойчы прыйшоў сам Брагін. Зрабіў таямнічы выраз, зачыніў дзверы на ключ і шматзначна пад- міргнуў:

— Успомнім мінулае, га?

Паставіў на стале пляшку самагонкі. Стары любіў выпіць. А калі падпіў, пачаў скардзіцца, што ён «лішні чалавек».

— Разумееш, мой дарагі, — казаў Брагін, — кожная птушка на зямлі мае сваё месца і абавязак, які лёгка і весела выконвае, які надае сэнс ягонаму жыццю. А я нішто. Наогул: ці можа хто чалавеку паказаць на ягоны абавязак? Не. Чалавек сам яго знойдзе, тады шчаслівы будзе — як птушка. А мы ўсё на чужых месцах або зусім без месца — падвешаныя ў прасторы.

Я ўмею гутарыць са старэйшымі людзьмі, а найперш умею іх слухаць; гэта найболей ім падабаецца, а мне не шкодзіць; такім чынам набыў давер у Брагіна.

Прыкідваюся, што закаханы ў Лізу, раблю гэта натуральна, каб акрамя яе не прыцягваць нічыёй увагі. Яна прыгожая — проста ззяе пачуццёвай пры- гажосцю адаліскі, гультаяватай і страснай. Пазіраю на яе з захапленнем у вачах, а калі заўважае гэта — перабольшваю сваё захапленне. Сказаў ёй, што нагадвае мне нейкую славутую кіназорку і што нават прыгажэйшая за яе. Заў- важыў, што ёй гэта спадабалася.

У савецкай кнігарні купіў некалькі выпадковых кніг. У падарунак даў Зосі «Вайну і мір» Талстога, Лізцы «Саніна» Арцыбашава. Атрымаў ад яе ўдзячную ўсмешку і фотаздымак, на якім была апранутая ў цыганскі строй. Сказала, што ў тым строі была на баль-маскарадзе і атрымала ўзнагароду (і ў Саветах ёсць балі, але там забаўляецца не буржуазія, а толькі эліта — чыр- воная, зразумела). Што да майго стаўлення да Зосі, імкнуся скіраваць яго на шляхі сентыментальных успамінаў пра нашае ранейшае каханне, што — да агульнага задавальнення — цалкам у мяне атрымоўваецца.

Пазнаёміўся з Зосіным мужам, Іванам Рыгоравічам Кобзавым. Паводзіць сябе як ідэйны камуніст, але па нейкіх дэталях я заўважыў, што пэўныя «бур­жуазным забабоны» яму не чужыя. Думаючы, што я сваяк Марылі Брагінай, гаварыў са мной вельмі шмат на розныя тэмы. Даведаўся, што лічыць мяне «выключна прыстойным хлопцам», сярод «нашай ушчэнт сапсаванай моладзі», а гэта, мусіць, з той прычыны, што я выказваў вялікае захапленне «каласальнасцю» ягонай працы і адказнасці. Гэта чалавек гадоў за пяць- дзесят, поўны, трохі астматычны; гаворыць павольна і ўвесь час дадае: «вы разумееце»? Пэўна, працуе з ідыётамі, якія не могуць зразумець самых прос­тых рэчаў. Заўважыў, што ў Зосі ён пад абцасам, проста камічны ў імкненні дагадзіць жонцы, намагаецца апярэдзіць ейныя пажаданні, рухі і нават думкі. А тая ставіцца да яго з абразлівай абыякавасцю. Заве яго «Чушкам» — быц- цам парася. Гэтае інтымнае «Чушка», шматкроць гучна прамоўленае Зосяй, зрабілася для мяне брыдкім, і я ледзь не з агідай глядзеў на Кобзава, які ласціўся да жонкі. Гэтае адно слова канчаткова патушыла жар майго былога кахання да яе. Як я цяпер выказаўся: «жар майго былога кахання». Я так не кажу, не пішу, і нават не думаю; гэта чужы ўплыў — кніг.

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 30
На этом сайте Вы можете читать книги онлайн бесплатно русская версия Пясецки - Неизвестно.

Оставить комментарий