Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Я ішоў далей. Ноч стаяла светлая. Месяц выкаціўся на неба, але ў вёсцы было цёмна. Вуліца ўяўляла сабой штосьці накшталт яра, на дне якого ўздоўж адхонаў цясніліся хаты. Пад нагамі чвякала суцэльнае балота, з якога дзе- нідзе вытыркаліся, замест ходніка, камяні і дошкі. Відаць, па іх вяскоўцы ска- калі і балансавалі, ідучы вуліцай. Я спачатку пераскокваў з каменя на камень, але бачачы, што гэта толькі замаруджвае шлях, боты ж і так меў заляпаныя, пайшоў проста пасярод дарогі. Быў здзіўлены, калі заўважыў, што лягчэй ісці тут, дзе лужыны; было менш балота. Таму шлэпаў напрасткі.
Ззаду, з цемры чуліся злосныя, усхваляваныя галасы. Нейкія людзі ляпалі ў вароты, дзверы і вокны, выгукваючы па імю: «Андрэй! Дзмітрук! Тамаш! Мікіта!». Я зразумеў, што сяляне збіраюць хеўру, каб зладзіць на мяне паля- ванне — адпомсціць за падстрэленага сабаку. Прыспешыў крок. Праз некаль- кі хвілін за мной з’явіўся людскі натоўп.
Канец вёскі быў блізка. Мне рупіла акурат пра гэта. Я мог бы звярнуць управа або ўлева, але не хацеў выходзіць на невядомую мне мясцовасць. Ведаў, што на пагорку побач дарогі, паблізу вёскі, ляжыць ва ўпадзіне вялікі камень — даволі зручнае месца для абароны. Я прыкінуў — мясцовыя сяляне маглі мець агнястрэльную зброю, якой даволі шмат накралі і пахавалі падчас вайны і рэвалюцыі. У кожнай вёсцы можна было знайсці некалькі, а можа, і дзесяткі абрэзаў.
Калі выйшаў за вёску, ззаду паўмесяцам атачыў мяне густы ланцуг сялян. Імкнуліся перарэзаць мне дарогу. Пачуліся галасы: «Гэй, ты! тамака! Чакай, ну!» Я крочыў усё хутчэй. Дабраўся да каменя. Развярнуўся да маіх пера- следнікаў і некалькіх разоў стрэліў з браўнінга і парабелума. Чакаў адказу, але ніводны стрэл не пачуўся з іхняга боку. Заўважыў у полі толькі адзінокія постаці сялян, якія давалі лататы да вёскі.
Я прыкмеціў даўно, што сяляне жорсткія і любяць здзекавацца з палон- ных — злодзеем або якім-небудзь бандзюком-уцекачом, асабліва калі іх шмат, а ахвяра слабая і безабаронная. Але яны вялікія баязліўцы, калі сустрэнуцца з сілай, адвагай, упэўненасцю ў сабе. Умеюць альбо здзекавацца, калі іхняя перавага відавочная, альбо подла выцікоўваць, як бы ўкусіць, калі адчуваюць хоць бы найменшую рызыку. Прыніжаюцца і агідным чынам ліслівяць моц- наму, нават тады, калі той ад іх анічога не патрабуе і калі гэта ні да чаго не прывядзе.
У Воўкаўшчыне я вырашыў выспацца. Пачаставалі мяне, як звычайна, яечняй, якая сёння мне падалася выключна смачнай. Калі ўсе разышліся, пачаў, нягледзячы на стому, пісаць дзённік.
Дзесяць дзён таму, перш чым пайсці за мяжу, бачыў цікавы сон. Я стаяў самотны адзінокі на шырокім полі, свежа заараным у вялікія цёмныя скібы. Зямля была чорная. Неба нада мной шэрае, каламутнае і толькі ў адным месцы над небакраем было трохі яснейшае. Тая светлая паласа пашырала- ся ўсё больш і больш — быццам паўзла ўгару і раптам, нібы з нейкай ямы, выплыў месяц. Вялікі, светлы. Падымаўся ўгору вельмі хутка. Спыніўся. Раптам я заўважыў, што месяц мае чорныя вусы, закручаныя ўверх а-ля Віль- гельм ІІ, чорныя вочы і бровы. Я здзіўлена пазіраў на гэтую праяву. Месяц жа са злосцю глядзеў мне ў вочы, пагрозліва моршчыў лоб і сцягваў бровы. Было мне цяжка. Пачуваўся адзінокім і безабаронным. Калі прачнуўся, засталося ўва мне пасля сна нейкае непрыемнае пачуццё. «Напэўна, гэтая выведка не пройдзе мне шчасліва, — падумаў я. — Здарыцца бяда». Быў амаль упэўнены ў гэтым. Але, уявіце сабе, усё мне спрыяла. Я зусім не блукаў. Ніякіх пера- шкод не меў. У Менску, Гомелі, Бабруйску ўсё было нармалёва. Вярнуўся таксама шчасліва. Вось вам і сны.
У Гомелі апынуўся на невялікай гулянцы, зразумела з самагонкай, за якую плаціў я. Было там некалькі вайскоўцаў, двое цывільных — савецкіх чыноўні- каў — і тры жанчыны, супрацоўніцы нейкай савецкай установы. Пілі і жарта- валі, не саступаючы мужчынам, і паводзілі сябе больш пахабна, чым вулічныя дзеўкі. Заўважу, што гэта быў дзень нараджэння майго асведамляльніка. Вось там, «у сваім коле», пачуў новыя куплеты, якія даволі добра спяваў адзін з вайскоўцаў. Прывяду тут строфы, якія засталіся мне ў памяці:
Лёва Троцкі — генерал,
Літаратар і палітык.
У яго нястрымны шал:
Ён паэт, філосаф, крытык.
То спявае пра траву —
То касой па той траве.
Кожны мае галаву,
Лёва Троцкі мае дзве.
Надта выхвалялася спевам (больш не мела чым) адна з сябровак; брыд- кая, па-мужчынску астрыжаная і якая на 90 працэнтаў нагадвала мужчыну. Спявала пад акампанемент гітары «Жаночае раўнапраўе».
Маня будзе камісарам, камісарам, камісарам,
Таня будзе сакратарам, сакратарам, сакратарам.
Пакуль што мая праца нудная і нецікавая. Незвычайных прыгодаў няма — ні самалётаў, ні падводных лодак, ні каркаломных пагоняў, ні кіламетровых падкопаў, ані ўскрыцця незгаральных сейфаў. Цяпер я інакш на ўсё гэта гля- джу. Цікава, як будзе далей. Людзі любяць, каб іх падманвалі. Услаўляюць хлусню. Жыццё гэта не кіно, не фільм і не сенсацыйны раман. Там мужчына, пераапрануты пакаёўкай, падслухоўвае вялікія дзяржаўныя таямніцы, а ў жыцці: у цягніках, установах, на вакзалах — усюды плакаты: «Болтун — находка для шпиона». Мая праца — праца чорнарабочага выведкі. І я часам так напакутуюся за мяжой, што вырашаю кінуць гэты занятак, як нецікавы і нявыгадны — колькі той платы; калі ж па вяртанні і кароткім адпачынку падумаю пра яе, дык адчуваю дрыжыкі і зноў хочацца мне як хутчэй ісці туды, дзе рызыка. Магчыма, мяне пакуль што забаўляе навізна, а магчыма, засмоктвае звычка.
На сёння даволі.
Баранавічы, 20 верасня 1922 г.
Цікавая справа. Сёння мяне пратакольна дапытвалі наконт наступных пытанняў: калі папярэднім разам я вярнуўся з-за мяжы (назаві дакладную дату і гадзіну), на якім адрэзку зваротна перасягнуў мяжу (назаві нумары слупоў), ці ведаю агента Пятрова і ці сустракаўся з ім за мяжой. Падрабязна адказаў на ўсе пытанні. Пра Пятрова адказаў, што чуў пра існаванне такога агента і трохі ведаю пра ягоную дзейнасць, але ніколі з ім не сустракаўся.
Дзіўная рэч. Што гэта значыць? Я не хвалююся, бо я ў парадку і заўсё- ды такім застануся (я не патраплю ў такую сітуацыю, калі стану адначасова служыць двум багам), толькі вельмі цікава, чаму мяне гэтак распытвалі. Што, не давяраюць? Гэта для мяне загадка і трэба абавязкова яе разгадаць. Тут заўважу, што Пятроў адзін з самых легендарных агентаў нашай выведкі. Пра ягоныя прыгоды за кардонам проста цуды распавядаюць. Паходжаннем Пятроў расеец. Быў заслужаным афіцэрам Чырвонай арміі, а пасля вайны атрымаў пасаду камандзіра памежнай паласы. Гэта быў чалавек энергіч- ны, шчыры, праўдзівы — кожнаму рэзаў «матку-праўду» ў вочы. Менавіта з гэтай прычыны меў даволі шмат ворагаў і непрыяцеляў, якія імкнуліся яго ачарніць перад вышэйшым начальствам. Да ўсяго Пятроў быў какаіністам, але за гэтым зеллем надта не ўлягаў. Не пагарджаў і гарэлачкай, але таксама з толкам. Меў сваю прыказку: «Пі, а справу рабі». Вось ворагі Пятрова так пакіравалі нейкай справай, што яго арыштавалі. Абвінавацілі ў вялікіх парушэннях і злоўжыванні службовым становішчам. Ведаючы, з кім мае дачыненне, ён не чакаў справядлівасці ад савецкай юрыспрудэнцыі, а ўцёк з кутузкі пагранатрада і перайшоў мяжу. У Польшчы атрымаў права на палі- тычны прытулак. Неўзабаве пачаў працаваць у закардоннай выведцы. Праца- ваў надзвычай умела, нават зухавата. Калі я толькі пачынаў сваю дзейнасць, ён быў ужо славутым агентам. Роўны яму быў толькі Ян Пялінскі, але які ўвесну 1922 г. трапіў у кіпцюры ЧК у выніку здрады аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў. Вось што гэтулькі і ведаю пра таго Пятрова.
Кола маіх знаёмых на радзіме таксама пашырылася, і ў мяне ёсць, насу- перак маёй канспіратыўнай натуры, некалькі знаёмых сярод агентаў закардоннай выведкі. Не буду пра гэта пісаць, бо гэта не мае да мяне асаблівага дачынення.
Калі прыехаў у Баранавічы, дык зноўку спыніўся ва Уладзіка Каліса. Не паспеў прывесці сябе ў парадак, як прыйшоў Палкоўнік.
— «Мы на горе всем буржуям мировой пожар раздуем», — раўнуў ад парога цытатай. — Ну, як там ідзе паглыбленне рэвалюцыі? Бібліятэкі ўсе спалілі? Раялі, люстры ўсе пабілі?
Даў яму дзве васьмушкі махоркі. Палкоўнік усцешыўся, як дзіця цацкай.
— Толькі махорка там нечага і вартая, — казаў, напіхваючы крупкай кароткую люлечку, — ну і тытунь, усе астатнія — свінства.
Уладзік пайшоў па гарэлку, а я паказаў Палкоўніку фотаздымак Лізкі.
— Ты казаў, што з цябе добры фізіянаміст, дык вызначы мне характар гэтай «цыганкі». Цікава пачуць меркаванне спецыяліста.
Ён доўга і ўважліва ўглядаўся ў выяву Лізкі, то набліжаючы, то аддаляю- чы партрэт на даўжыню рукі.
— Якога колеру валасы? — спытаў неўзабаве.
— Светлыя.
— Бачу, што светлыя, але мяне цікавіць адценне.