Читать интересную книгу Пясецки - Неизвестно

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 30

Пан Юзаф напоўніў кілішкі. Выпілі.

— Або грамадзянская свабода, — працягваў Юзаф. — Камедыя, паночку. Англія — манархія, а там грамадзянін карыстаецца найбольшымі свабодамі. Расея — дзяржава сацыялістычная, камуністычная, а ў яе найменшыя грама- дзянскія правы. Але дзе там «найменшыя». Проста ўлады ставяцца да грамадзя- ніна горш чым да быдла . Не-на-ві-дзяць. Бо так падманваць, эксплуатаваць і катаваць могуць толькі садысты, якія ненавідзяць. шалёна. да смерці.

Маўчалі. Было ціха.

— Едзь, пан, у Польшчу, — сказаў праз некалькі хвілін Забава.

— У Польшчу. А навошта? З якой прычыны? Я тут 25 гадоў прапра- цаваў. Тут маё месца. Я чалавек працы. Працу я люблю. Сам за пяцярых працаваў. Але цяпер. не жадаю і не буду. Няхай і са мною маюць клопаты. Я спецыяліст, цясляр; працу і цяпер магу знайсці — спецыялісты патрэбныя. А я не жадаю. Вось і далей як перакупшчык буду спекуляваць, але за фун- цік солі ў год і двух фунтаў гароху рук сабе ўрываць не жадаю. Абыдзецца. А здохну. не шкада, хто ў пекле жыве, анічога згубіць не баіцца. Мне б яшчэ толькі дачку з Андзяй у Польшчу перавесці; даволі тут савецкага райскага міндалю наеліся. А з кожным годам усё горш. Ужо 5 гадоў гэтак мучымся і канца не відаць. Блага, паночку, блага.

За акном гойсаў вецер. Спрабаваў задубелымі пальцамі адчыніць акані- цы. Не здолеў і заплакаў... Па даху барабаніў дождж.

— Блага, паночку, блага. — гучаў у вушах Забавы голас пана Юзафа.

2

Укамендатуры 8-й пяхотнай дывізіі ў Бабруйску дзяжурны афіцэр прагледзеў дакументы Забавы.

— З якой мэтай патрэбны вам пропуск?

— Хачу даведацца пра службовае прызначэнне таварыша Андрэя Смолі- на, які служыць у 8-й дывізіі.

— Сумняваюся, каб у штабе дывізіі гэта было вядома. Лепш за ўсё ў палку...

— Палкоў тры і яшчэ кавполк. Невядома, дзе шукаць.

— Калі ласка, вось пропуск...

Праз паўгадзіны Забава быў у штабе дывізіі. Агледзеў памяшканні. Звяр- таўся да некалькіх пісараў, распытваючы іх пра таварыша Андрэя Смоліна, нарэшце выйшаў на вуліцу.

Быў страшэнна стомлены. Хацелася спаць. Чатыры дні быў у дарозе. Аб’ехаў некалькі местаў. Акалічнасці склаліся так, што нідзе не мог выспац- ца... На вакзалах піў «моцную», падробленую, напараную з содай гарбату; выпаліў мноства цыгарэт і драмаў на хаду.

Да цягніка засталося 4 гадзіны, таму пайшоў да крэпасці. Мінуў цудоўны бор, які ахінаў крэпасць, які быў напалову высечаны. Валы і абарончыя равы мелі вартыя жалю стан. Усярэдзіне крэпасці большасць будынкаў былі разбу- раныя і дагэтуль не адноўленыя, хоць не было дзе рассяліць салдат. Велізар- ныя комплексы будынкаў змрочна зеўралі чорнымі праёмамі акон і дзвярэй. Некаторыя пабудовы ляжалі ў друзе.

На адным з шырокіх пляцаў муштравалі жаўнераў, якія неахвотна выкон- валі каманды. Забава сеў на ганку нейкага будынка і прыглядаўся да людзей, што сноўдалі, як мурашы. Адна група жаўнераў спявала:

Мы кузнецы, и дух наш молод,

Куём мы счастия ключи...

Пайшоў далей. Ішоў, як аўтамат... Часам яму здавалася, што ён стаіць на месцы, а наўзбоч праплываюць будынкі.

«Дзіўна», — думаў. Але зараз жа стомлены мозг падказваў: «Гэта не будынкі рухаюцца, гэта ты ідзеш». Ішоў і шаптаў: «Ага. Гэта я іду... іду...»

Куём мы счастия ключи...

Вілася ў паветры песенька жаўнераў.

«...Шчасця ключы... — шаптаў Забава, — шчасця... Ах, як хочацца спаць.»

У вагоне Забава забіўся ў купэ, у якім ехалі некалькі вайскоўцаў. Сеў у кутку ля акна і, калі цягнік рушыў, адразу заснуў. Прыснілася яму, быццам апынуўся ў вялікай зале, у якой замест адной сцяны стаялі вялікія жалезныя краты. У той зале было поўна вясёлых людзей. Усе смяяліся. Невядома, як і калі — як гэта звычайна адбываецца ў сне — сярод іх апынуліся дзве вялікія птушкі, падобныя да буслоў, але значна большыя. Людзі, якія знаходзіліся ў зале, падыходзілі да іх і кожны аднолькавым рухам торкаў птушку пальцам у бок. Птушка, незадаволеная, рабіла злосны жэст дзюбай, крычала: кэ-эр, і нязграбна адскоквала назад. Забаву было шкада птушак, і дурная весялосць тых людзей злавала яго. Хацеў, каб птушкі адгэтуль збеглі. Так яно і сталася. Птушкі наблізіліся да кратаў і хоць пранты тырчэлі густа-шчыльна, лёгка, нібы гумовыя, праціснуліся паміж імі і — зніклі.

Потым мроілася яму, што ляжыць на лузе. Цяплынь... Зялёнатраўе... Весялосць. Свяціла сонца. Да яго ішоў малады прыгожы казельчык; рожкі толькі што прабіліся. Наблізіўся прыскокамі да Забавы, выцягнуў да яго пыску. блізка, блізка і нечакана аблізаў яму нос і вусны. Забава рэзка адхі- ліўся і... прачнуўся.

Перад ім стаяў чэкіст:

— Дакументы.

Забава падаў яму пасведчанне і адпускны білет. Чэкісты прагледзелі іх і пайшлі далей.

У Менску ён узяў танную пралётку і паехаў у кватэру Брагіных.

Быў вечар. Імжэў дождж. Мінакі паўзлі па вуліцах, як цяжкія мок- рыя жукі.

Забава быў трохі ўсхваляваны. «Зараз я пабачу Зосю», — думаў, адчу- ваючы, як усё больш і больш ахоплівае яго хваляванне. Зазваніў у парадныя дзверы вялікай хаціны.

— Хто там? — пачуў праз момант добра яму вядомы нізкі голас Зосі.

— Я... Раман...

— Ой... Ромусь, — пачуўся ўсхваляваны жаночы голас. Дзверы хутка адамкнуліся.

— Хадзі сюды. І ціха. Ах, Божа, каб я ведала.

Забава не мог зразумець Зосі, якая была гэтак усхваляваная, быццам чагосьці баялася. На прывітанне нават не пацалавала яго.

— Ці ведаеш ты, Ромку. я замужняя, — прамовіла неўзабаве з відавоч- ным намаганнем.

— А. та-ак.

Забава ўжо не дзівіўся. Прыкмеціў у ёй шмат чужога, чаго не бачыў раней. Не зваў ужо яе як раней — адным з пяшчотных імёнаў, але афіцыйна: Соф’я Паўлаўна.

Прыйшла маці Зосі. Прыязна прывітала яго.

Забава распавёў ім добра прыдуманую гісторыю перажытага ад 1920 го­да, з якой вынікала, што служыў у цэнтральнай Расеі і на Украіне, а нядаўна перасяліўся ў Бабруйск. У Менск прыехаў па тэхнічную літаратуру.

Пастанавілі пазнаёміць Забаву з мужам Зосі не як яе былога жаніха, а як іх далёкага сваяка, каб не раўнаваў.

— Ромчык, я была вымушана выйсці замуж. Было нам гэтак цяжка. Я думала, што ты не вернешся. — казала Зося.

— Што рабіць? Спазніўся. А хто муж?

— Начальнік станцыі.

— Камуніст?

— Так, партыйны.

Брагін, чалавек старамодны, вясёлы, гасцінны, вельмі ўсцешыўся пры- езду Забавы.

— Казаў вам, што вернецца. Што? Га? Мая праўда. Але спазніўся. пра- марудзіў. Ну, нічога . мы маем для яго іншы арэх. Ой, мо-оцны, — смя- яўся, паказваючы вачыма на малодшую дачку.

Эльжбету Забава не пазнаў. З дзяўчынкі-падлетка вырабілася ў выдатную дзяўчыну, ззяючую нейкай пышнай, пачуццёвай прыгажосцю. Трымалася манерна вольна і шумна. Апраналася проста напаказ і біла ва ўпор кожным жэстам, кожным паглядам.

«Вох. Стоадсоткавая куртызанка. Акула вырасла, — думаў Забава з адценнем прыкрасці і цікавасці адначасова. — Якая цудоўная постаць. Гэта падкрэсліваюць і вопратка, і рухі».

— А Эльжбета Паўлаўна ў партыю не ўступіла? Цяпер яно так мод­на. — спытаў яе Забава.

— Не-е. — адказала пявуча, прыгожым рухам галавы адкідваючы вала- сы назад.

— Навошта ёй нейкая там партыя? — засмяяўся Брагін. — Яна сама партыя. Партыя Лізкі наймацнейшая ў Саветах. Перад ёй аніякі марксіст не ўстоіць, — дадаў жартаўліва. — А сам пан партыйны?

— Не. Не люблю ні палітыкі, ні дадатковай нагрузкі акрамя працы; а партыя накладвае нагрузку. Калі я павінен стаць благім камуністам, якіх бачу паўсюль тысячы, дык жадаю застацца добрым грамадзянінам.

— Праўдачка ваша, — з відавочным задавальненнем пахапліва пацвер- дзіў Брагін. — Мой прынцып. Я гэта не раз казаў.

Дапазна гулялі ў прэферанс. Забава знарок гуляў дрэнна, даючы мажлі- васць выйграваць сваім партнёрам: Брагіну і Зосі, чым паддаваў ім настрою. Пасля гульні Брагін дзесьці сышоў, а калі вярнуўся, сказаў:

— У нас, мой дарагі, трохі зацесна. Мы цябе закватаруем у суседкі. У іх месца даволі. Цэлы пакой вольны, заўсёды да твайго распараджэння.

— Дзякуй і прабачце за турботы.

— Якія там клопаты. Не бяда. У іх табе будзе выгодна. Жыве там удава з дачкой. Вельмі акуратная, хоць і полька. Затое дачка яе: д’ябал. Падшыва- нец горшы ад хлапца. камсамолка. Ды табе якая розніца? Але ты й памуж- неў. Цяжка пазнаць. Рады вельмі, ве-ельмі...

Праз гадзіну Забава ляжаў у ложку ў малым пакойчыку і пры святле лямпы чытаў «Правду». Неўзабаве патушыў святло. Доўга ляжаў з расплю- шчанымі вачыма. Раптам уздумалася яму засмяяцца, ахоплівала яго ўсё боль­шая весялосць. «Партыя Лізкі — наймацнейшая ў Саветах. Перад ёй ніякі марксіст не ўстоіць», — успомніў словы Брагіна.

ДЗЁННІК РАМАНА ЗАБАВЫ

Менск, 30 жніўня 1922 г.

Першая гадзіна ўначы. Спаць не магу. Паразважаўшы, вырашыў пісаць дзённік і ў Саветах, калі гэта будзе магчыма і калі на гэта хопіць часу. Рас- крыцця дзённіка не баюся, бо ніколі жывы бальшавікам не здамся. Зрэшты, гэта будуць розныя лісткі з нататніка, якія, вярнуўшыся ў Польшчу, далучу да адпаведных мясцінаў дзённіка. Такім чынам захаваю шмат уражанняў, якія, іначай, могуць развеяцца.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 30
На этом сайте Вы можете читать книги онлайн бесплатно русская версия Пясецки - Неизвестно.

Оставить комментарий