Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Мiмоiд iмiтуе лiтаральна ўсё, што знаходзiцца на адлегласцi не больш за восем-дзевяць мiль. Звычайна мiмоiд пад час iмiтацыi павялiчвае, а часам скажае форму, утвараючы карыкатуры альбо забаўныя спрашчэннi, асаблiва калi ён "мае справу" з механiзмамi. Зразумела, што матэрыялам заўсёды з'яўляеца адна i тая ж маса, якая хутка блякне i, выкiнутая ў паветра, не падае назад, а завiсае, спалучаная пупавiнамi, якiя хутка рвуцца, з асновай; па аснове яна i паўзе, то сцiскаючыся, то набухаючы i раздуваючыся, i тады непрыкметна з'яўляюцца неверагодна складаныя ўзоры. Лятальны апарат, рашоткавая ферма або мачта паўтараюцца з аднолькавай iмклiвасцю; мiмоiд не рэагуе толькi на людзей, а дакладней, на жывыя арганiзмы, у тым лiку i на раслiны - дзеля эксперымента нястомныя даследнiкi нават раслiны прывезлi на Салярыс. Затое муляжы напрыклад, чалавека, сабакi або дрэва, - зробленыя з любога матэрыялу, капiруюцца адразу ж.
I тут, на жаль, трэба зазначыць, што такое выключнае на Салярыс "паслушэнства" мiмоiда эксперыментатарам назiраецца не заўсёды. У сама свядомага мiмоiда надараюцца "лянiвыя днi", калi ён толькi вельмi марудна пульсуе. Кожная фаза "пульсу" доўжыцца больш за дзве гадзiны, таму пульсацыя адбываецца непрыкметна. Выявiць яе ўдалося толькi з дапамогай спецыяльных кiназдымкаў.
У гэты час мiмоiд, асаблiва стары, вельмi прыдатны для шпацыру: надзейнай апорай служаць i дыск, якi плавае ў Акiяне, i нарасты, якiя ўзвышаюцца над iм.
Вядома, можна знаходзiцца на мiмоiдзе i ў яго "працоўныя" днi, але тады бачнасць амаль роўная нулю, бо з пухiрыстых адгалiнаванняў абалонкi, якая капiруе форму, увесь час сыплецца пушыстая, белаватая, як дробны снег, калоiдная завiсь. Зрэшты, зблiзку iмiтаваныя формы немажлiва ахапiць позiркам: сваiмi памерамi яны нагадваюць зямныя горы. Да таго ж нiжняя частка мiмоiда, якi "працуе", ад слiзiстага дажджу становiцца лiпкай i толькi праз некалькi гадзiн слiзь застывае i ўяўляе цвёрдую скарынку, якая ў шмат разоў лягчэйшая за пемзу. Але без адпаведнага рыштунку можна i заблудзiцца ў лабiрынце пузатых адгалiнаванняў, якiя нагадваюць цi то калоны, што расцягваюцца i сцiскаюцца, цi то напалову вадкiя гейзеры. Заблудзiцца можна нават пры сонечным святле, яго промнi не могуць прабiць заслону, якую няспынна выкiдваюць у атмасферу "выбухi-iмiтатары".
Назiраннi за мiмоiдам у шчаслiвыя для яго днi (а калi казаць больш дакладна, то ў днi, шчаслiвыя для даследнiка, якi знаходзiцца над мiмоiдам) могуць пакiнуць незабыўныя ўражаннi. У мiмоiда бывае свой "творчы ўздым", калi ён выпускае неверагодную колькасць звышпрадукцыi. Ён то капiруе знешнiя формы, то робiць iх больш складанымi або стварае iх "фармальны працяг" - такiм чынам ён можа забаўляцца цэлымi гадзiнамi на радасць мастаку-абстракцыянiсту i на адчай вучонаму, якi дарэмна спрабуе зразумець хоць што-небудзь. Часам у дзейнасцi мiмоiда выяўляюцца рысы амаль што дзiцячага прымiтывiзму, часам ён паддаецца "стылю барока", тады на ўсiм, што ён вытварае, ляжыць адбiтак няўклюднай велiчы. Старыя мiмоiды часта фабрыкуюць неверагодна смешныя формы. Праўда, я нiколi не смяяўся з iх - таямнiчае вiдовiшча занадта моцна здзiўляла мяне.
Зразумела, што ў першыя гады вывучэння ўсе так i накiнулiся на мiмоiды. Iх палiчылi цэнтрамi салярыснага Акiяна, бо думалi, што менавiта тут адбудзецца доўгачаканы кантакт дзвюх цывiлiзацый. Аднак вельмi хутка высветлiлася, што пра кантакт не можа быць i гаворкi, бо ўсё пачынаецца i заканчваецца iмiтаваннем формы.
Антрапамарфiзм (або зоамарфiзм) зноўку пранiзваў адчайныя пошукi даследнiкаў, яны бачылi ў розных змяненнях жывога Акiяна то "органы адчування", то нават "канечнасць"; нейкi час вучоныя (напрыклад, Мартанс i Эканаi) лiчылi "канечнасцю" i "хрыбетнiкi", i "мiгценнiкi" Гiзэ. Але гэтыя пратуберанцы жывога Акiяна, якiя часам уздымалiся ў атмасферу на дзве мiлi, можна назваць "канечнасцямi", роўна як землятрус - "гiмнастыкай" зямной кары.
Каталог формаў, якiя паўтараюцца адносна пастаянна i нараджаюцца жывым Акiянам параўнальна часта, налiчвае каля трохсот адзiнак. За суткi можна выявiць iх на паверхнi некалькi дзесяткаў альбо сотняў. Сама "нечалавечыя" формы, гэта значыць абсалютна не падобныя нi на што зямное, як даказвае школа Гiзэ, - гэта сiметрыяды. Было ўжо добра вядома, што Акiян не агрэсiўны i ў плазматычных глыбiнях можа загiнуць толькi вельмi неасцярожны або бесклапотны чалавек (вядома, калi не лiчыць няшчасных выпадкаў, што выклiканы пашкоджаннем кiслароднага апарата альбо кандыцыянера). Нават цылiндрычныя рэкi "даўгуноў" або пачварныя слупы "хрыбетнiкаў", якiя па-вар'яцку хiсталiся памiж хмарамi, можна прабiць наскрозь любым апаратам для палёту, i гэта не прынясе нiякай шкоды - плазма дасць дарогу, расступаючыся перад iншародным целам, iмклiва, з хуткасцю гука ў салярыснай атмасферы; яна ж адчынiць, калi яе прымусiць, глыбокiя тунелi нават у тоўшчы Акiяна. З гэтай мэтай iмгненна трацiцца велiзарная энергiя - Скрабiн падлiчыў, што яна раўняецца 1019 эргаў!!! I ўсё адно, калi пачыналi даследаваць сiметрыяды, вучоныя захоўвалi надзвычайную бяспеку, штораз адступаючы, выдумляючы ўсё новыя меры перасцярогi (часам толькi ўяўныя), а прозвiшчы тых, хто першы выправiўся ў бездань сiметрыяд, ведаюць на Зямлi нават дзецi.
Хоць ад гэтых велiканаў могуць снiцца жудасныя сны, сама страшнае ў сiметрыядах зусiм не iх выгляд. Страх выклiкае хутчэй тое, што ў межах сiметрыяд няма нiчога пастаяннага i пэўнага, там не дзейнiчаюць нават фiзiчныя законы. Менавiта даследнiкi сiметрыяд настойлiва даказвалi, што жывы Акiян мае розум.
Сiметрыяды з'явiлiся раптоўна. Iх нараджае нешта накшталт вывяржэння. Прыкладна за гадзiну да нараджэння сiметрыяды на плошчы ў некалькi дзесяткаў квадратных кiламетраў Акiян пачынае асляпляльна блiшчаць, нiбыта становiцца шкляным. Але нi плаўнасць, нi рытм хвалеўтварэння не змяняюцца. Часам сiметрыяды ўзнiкаюць там, дзе была лейка пасля "мiгценнiка", якi пайшоў углыбiню. Прыкладна праз гадзiну шклопадобная абалонка ўзлятае ўгору, як пачварны пухiр, у якiм адлюстроўваюцца небасхiл, сонца, хмары, гарызонт. Пухiр ззяе ўсiмi колерамi вясёлкi, гульня колераў нагадвае бляск маланак. Гэтая з'ява непаўторная!
Сама ўражлiвыя эфекты святла даюць сiметрыяды, якiя ўзнiкаюць пад час блакiтнага дня або перад самым заходам сонца. Тады здаецца, што з нетраў адной планеты нараджаецца другая, якая з кожным iмгненнем падвойвае свой аб'ём. Шар, якi палае асляпляльным бляскам, лопаецца адразу ж, як толькi падымецца з глыбiнi, падзяляючыся ў верхняй частцы на вертыкальныя сектары, але не распадаецца. Гэтая стадыя, не зусiм удала названая "фазай кветкавай чашачкi", доўжыцца некалькi секунд. Скiраваныя ў неба перапончатыя дугi круцяцца, зрастаюцца ў нябачным чэраве i iмгненна ўтвараюць нешта накшталт магутнага тулава, унутры якога адбываюцца сотнi з'яў адначасова. У самым цэнтры (яго ўпершыню даследавала экспедыцыя Гамалеi ў складзе сямiдзесяцi чалавек) з вялiзных полiкрышталёў складваецца галоўны стрыжань. Часам яго называюць "хрыбетнiкам" (гэты тэрмiн мне здаецца ўдалым). Неверагодныя спляценнi цэнтральнай апоры падтрымлiваюцца ў момант утварэння вертыкальнымi слупамi вадкага, амаль цалкам вадзянiстага рэчыва, якiя выбухаюць з кiламетровых правалаў. У гэты ж час калос нараджае глухi працяглы гук, а навокал уздымаецца вал снежнай, з буйнымi сотамi пены, якая шалёна пульсуе. Пасля пачынаецца надзвычай складанае кручэнне (ад цэнтра да знешнiх межаў) патоўшчаных плоскасцей, на iх наслойваюцца палосы цягучай масы, якая падымаецца з глыбiнi, адначасова гейзеры, пра якiя я толькi што казаў, застываюць, гусцеюць i ператвараюцца ў рухомыя, падобныя на шчупальцы, калоны, скопiшчы якiх скiраваны ў канкрэтных напрамках, падпарадкоўваючыся дынамiцы ўсяго збудавання, i зараз нагадваюць узнятыя ў неба жабры вялiзнага зародыша, якi расце з неверагоднай хуткасцю; у "жабрах" пульсуе ружовая кроў i цёмна-зялёная, амаль чорная вада. З гэтага моманту сiметрыяды пачынаюць выяўляць сваю сама незвычайную ўласцiвасць - здольнасць пераўтвараць або нават прыпыняць дзеянне некаторых фiзiчных законаў. Перш за ўсё зазначым, што дзвюх аднолькавых сiметрыяд не бывае, геаметрыя кожнай з iх - гэта новае "вынаходства" жывога Акiяна. Далей - сiметрыяда выпрацоўвае ўнутры сябе тое, што часта называецца "машынамi iмгненнага дзеяння", хоць гэтыя ўтварэннi зусiм не падобныя на нашы машыны - маецца на ўвазе даволi вузкая i тым самым быццам "механiчная" скiраванасць дзеяння.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});- Облако Магеллана - Станислав Лем - Научная Фантастика
- Испытание - Станислав Лем - Научная Фантастика
- Астронавты - Станислав Лем - Научная Фантастика
- Сказки роботов. Кибериада - Станислав Лем - Научная Фантастика
- Как уцелела Вселенная (Кибериада) - Станислав Лем - Научная Фантастика