Читать интересную книгу Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке) - К Патрик

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4

I так вось яны снедалi, нiбыта маладыя ў час мядовага месяца, а за гэты час сонца залiло возера чырванню, на многiя мiлi вакол не было нi душы, адзiныя сведкi - бачныя грыфы-драпежнiкi i нябачныя птушкi-певуны.

Калi даелi апошнюю torta i асушылi да дна бутэльку, Марыа зноў узяўся за вясло i скiраваў лодку да цэнтра возера, маўклiва вяслуючы ўсё далей наперад.

Як толькi мiс Люсi ўбачыла выспу, яна адразу зразумела, што менавiта яе i выбраў Марыа. Гэта выспа больш iзаляваная, больш аддаленая, чым iншыя, да таго ж па краях парослая чаротам.

Марыа асцярожна правёў лодку праз чарот, якi аказаўся настолькi высокiм, што яны апынулiся iзаляванымi ў сваiм, зусiм асобным свеце.

Калi яны даплылi да берага выспы, Марыа ўзяў мiс Люсi за руку i лагодна прымусiў яе ўстаць адным толькi словам: "Пайшлi".

Тая паслухмяна, як дзiця, пайшла следам. Марыа знайшоў сухое месца i паслаў ёй палiто. Потым, калi мiс Люсi магла бачыць твар Марыа, нахiлены да яе твару, чорныя вочы, пасаджаныя крыху заблiзка адно ад аднаго, магла адчуваць цёплае дыханне, што злятала з яго вуснаў.

Мiс Люсi заплюшчыла вочы, ведаючы, што настаў момант, да якога ўсё iшло, пачынаючы з таго дня ў царкве Санта-Прыска, калi яна ўпершыню сустрэлася з Марыа. Яна адчувала рукi Марыа, якiя лашчаць яе валасы, твар пяшчотна, вельмi пяшчотна. Мiс Люсi адчула, як Марыа ўзяў яе руку, дакрануўся да пярсцёнка з сапфiрам.

У той момант, калi Марыа дакрануўся да пярсцёнка яна ўсё зразумела. Яна адчула гэта праз яго пальцы нястрымнае, усёпаглынальнае жаданне. Увесь ход падзей, якi здаваўся такiм складаным, аказаўся надзiва простым.

Рукi Марыа рухалiся ўсё вышэй. Пальцы, па-ранейшаму пяшчотныя, дасягнулi шыi. Мiс Люсi не закрычала. Яна нават не спалохалася.

* * *

Марыа адкiнуў убок запэцканы крывёй нож. Ён не мог бачыць крывi, i ў яго выклiкала агiду тое, што прыйшлося адрэзаць палец, каб зняць пярсцёнак.

Марыа нават не паклапацiўся зняць пярсцёнак, якi некалi належаў мацi мiс Люсi. Гэта была звычайная танная рэч, а вось незвычайная прыгажосць сапфiра ўжо некалькi тыдняў засцiлала яму вочы ад усяго астатняга навокал.

Марыа старанна прыкрыў цела мiс Люсi палiто. Нейкi момант ён думаў пра тое, цi варта схаваць яго ў чароце, але потым вырашыў гэтага не рабiць, бо цела магло выплыць у возера i яго б знайшлi рыбакi.

Тут, на гэтай выспе, можа прайсцi шмат год, пакуль на яе ступiць нага чалавека, а да таго часу - Марыа зiрнуў на грыфаў, што кружылi ў небе...

Не азiраючыся, Марыа пайшоў да лодкi i паплыў да берага, на якiм па-ранейшаму нiкога не было. Там ён саскочыў на зямлю, перавярнуў лодку i адпiхнуў ад берага.

Амерыканка выправiлася на прагулку па возеры на лодцы з нявопытным весляром. Абое патанулi. Мясцовыя ўлады нiколi не будуць абшукваць з драгай такое вялiкае возера, каб знайсцi тапельцаў.

Марыа крочыў у напрамку чыгункi. Ён сядзе ў таварны вагон i, магчыма, заўтра будзе ў Герэрас.

Ён быў упэўнены, што мацi пярсцёнак спадабаецца.

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны

1 2 3 4
На этом сайте Вы можете читать книги онлайн бесплатно русская версия Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке) - К Патрик.
Книги, аналогичгные Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке) - К Патрик

Оставить комментарий